Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Dec 2017

Лукашэнка пра дэкрэт нумар 7: Больш няма ніякіх перашкод рабоце бізнесу

Лукашэнка пра дэкрэт нумар 7: Больш няма ніякіх перашкод рабоце бізнесу

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі больш няма ніякіх перашкод для прадпрымальніцкай дзейнасці. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавым з прынятых дакументаў з'яўляецца дэкрэт, у якім размова ідзе аб тым, каб даць людзям магчымасць развіваць сваю справу, а не думаць пра шматлікія бюракратычныя фармальнасці. Хочаш займацца бізнесам - ідзі і працуй! Больш ніякіх перашкод гэтаму няма. Дастаткова падаць адно паведамленне ў выканкам - усё! На наступны дзень можна пачынаць работу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што зведзены да мінімуму і сабраны ў адным дакуменце ўсе тэхнічныя патрабаванні. Так, колькасць правіл пажарнай бяспекі скарочана ў 11 разоў, санітарных патрабаванняў - у 13 разоў, ветэрынарных - у 10. Скасаваны многія ўстарэлыя адміністрацыйныя працэдуры.

"Ну навошта нам узгадняць рэжым работы гандлёвага аб'екта? Прыватнік сам зацікаўлены працаваць столькі, колькі пакупнікі ідуць да яго за таварамі. Калі ў дзяржавы будзе нейкі іншы інтарэс, мы дамовімся. Або створым дзяржаўны пункт гандлю, абавяжам яго працаваць у той час, у які дзяржава лічыць патрэбным", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вырашаецца набалелае пытанне з перапрафіляваннем памяшканняў. "Больш не трэба будзе чакаць па некалькі месяцаў, каб на месцы цырульні адкрыць магазін і наадварот. Цяпер прадпрымальнікі змогуць выкарыстоўваць існуючыя плошчы без змянення іх прызначэння. Галоўнае, каб пры гэтым не парушаліся правы і інтарэсы іншых людзей", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі