Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2016

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з Днём абвяшчэння КНР

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з Днём абвяшчэння КНР

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні гаворыцца, што ўзорная арганізацыя і паспяховыя вынікі саміту "Вялікай дваццаткі" ў Ханчжоу сталі чарговым сведчаннем таго, што Кітай уносіць вялікі ўклад у гарманічнае і інавацыйнае развіццё сусветнай супольнасці.

"З цеплынёй успамінаю нашу даверную размову ў Ташкенце ў чэрвені 2016 года, а таксама сардэчны прыём, аказаны беларускай дэлегацыі ў ходзе толькі што праведзенага дзяржаўнага візіту ў Пекін. Высокую рэзультатыўнасць візіту забяспечыла Ваша асабістая ўвага да ўсебаковага ўмацавання партнёрства Беларусі і Кітая", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Напярэдадні 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін Прэзідэнт Беларусі з задавальненнем адзначыў каласальны якасны прарыў у супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, зроблены за такі невялікі прамежак часу.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што далейшае збліжэнне Мінска і Пекіна - гэта правільны шлях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі