Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Feb 2017

Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана

Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пераканаўчая перамога - сведчанне прызнання Вашага бясспрэчнага аўтарытэту як нацыянальнага лідара, падтрымкі ўзятага Вамі курсу на ўмацаванне незалежнага Туркменістана і яго пазіцый на сусветнай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Яркім пацвярджэннем таго з'яўляецца таксама заснаванне Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ініцыіраванага Туркменістанам Міжнароднага дня нейтралітэту".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённы беларуска-туркменскі дыялог, закладзеныя традыцыі дружбы і ўзаемная падтрымка будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі