Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2021

Лукашэнка: паслявыбарныя падзеі паказалі, што нам трэба сур'ёзней адносіцца да моладзі

Лукашэнка: паслявыбарныя падзеі паказалі, што нам трэба сур'ёзней адносіцца да моладзі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паслявыбарныя падзеі ў Беларусі паказалі, што дзяржаве трэба сур'ёзней адносіцца да моладзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі навуковай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паслявыбарныя падзеі паказалі, што нам сур'ёзней трэба адносіцца да навучання нашай моладзі. У адваротным выпадку мы атрымаем вельмі вялікія праблемы ў перспектыве. Калі не зменім сітуацыю, мы падыдзем да вайнушкі. І баюся, што ва ўмовах геапалітычнага разлому (аб гэтым мы, напэўна, яшчэ будзем гаварыць на сходзе) мы не зможам утрымацца ў рамках унутранага разладу і нейкай грамадзянскай вайны: абавязкова ўмяшаюцца іншыя ігракі. Я часта намякаю: глядзіце, каб наша Беларусь не стала полем бітвы, полем вайны, дзе будуць вырашацца не нашы пытанні", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад сітуацыю ў Сірыі і Іраку, дзе геапалітычныя ігракі пашыраюць свае інтарэсы, з-за чаго гэтыя краіны і народы пакутуюць ужо доўгія гады. "Узрывы грымяць, гінуць людзі, а нафту пампуюць", - адзначыў ён.

"Таму нам трэба сваімі рукамі не прывесці краіну ў гэты хаос. І тут многае будзе залежаць ад выкладчыкаў. Я ўсё разумею: у кожнага можа быць свой пункт гледжання, сваё меркаванне, і гэты пункт гледжання і меркаванне трэба выказваць. Але трэба гэта рабіць да месца, не парушаючы закон. Які б ні быў закон, дрэнны або добры, закон ёсць закон, юрысты мяне падтрымаюць, яго трэба выконваць. Калі ён дрэнны - яго трэба змяніць ва ўстаноўленым парадку. Але не цераз бойку на вуліцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я яшчэ раз намякаю на тое, што нам вельмі шмат трэба будзе папрацаваць з нашай моладдзю, каб уберагчы іх ад дрэннай будучыні, таму што ім жыць. Мы пойдзем - яны будуць жыць. Дзе і як будуць жыць, залежыць цяпер шмат у чым ад нас і ад выкладчыкаў. Гэта нядобра, калі выкладчыкі і студэнты ВНУ выступаюць як нейкая асобная сіла па дэзарганізацыі грамадства і знішчэнні той сістэмы, якую мы стваралі чвэрць стагоддзя. Гэта вельмі важна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі