Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2020

Лукашэнка: пандэмія пераканала нават заўзятых скептыкаў, што толькі разам мы можам быць мацней

Лукашэнка: пандэмія пераканала нават заўзятых скептыкаў, што толькі разам мы можам быць мацней
Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія пераканала нават самых заўзятых скептыкаў, што толькі разам краіны Еўразійскага эканамічнага саюза могуць быць мацней. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтым пасяджэннем завяршаецца год старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы адразу абазначылі ў сваёй праграме вельмі амбіцыйныя мэты: усямернае ўмацаванне нашага саюза, гарманічнае развіццё эканомік краін і павышэнне дабрабыту грамадзян. Яны маюць універсальны характар і выгадныя ўсім удзельнікам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, асабліва гэта актуальна ў бягучым годзе, які стаў сапраўдным выпрабаваннем на трываласць аховы здароўя, эканомік і палітычных сістэм усіх краін свету. "Пандэмія, як лакмус, раскрыла сутнасць эканамічных саюзаў і інтэграцыйных аб'яднанняў. Яна на практыцы пераканала нават самых заўзятых скептыкаў, што толькі разам мы зможам быць мацней. Адначасова каранавірус таксама паказаў сапраўдную цану невыканання раней дасягнутых дамоўленасцей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

На пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка коратка падвёў вынікі беларускага старшынства ў ЕАЭС у гэтым годзе. Ён нагадаў, што было прынята некалькі актаў па пераходзе да адзінай або агульнай палітыкі ў сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце. Прапрацаваны магчымасці прымянення антыдэмпінгавых, кампенсацыйных і спецыяльных мер для абароны эканамічных інтарэсаў вытворцаў тавараў у ЕАЭС. Прадоўжана ўзгадненне падыходаў да прынцыпаў і механізмаў функцыянавання і дзяржаўнага рэгулявання інтэграванага валютнага рынку, пашырэння выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў - членаў ЕАЭС ва ўзаемных разліках, дэвалютызацыі эканомік краін, фарміравання агульнай разліковай інфраструктуры і плацежнай прасторы.

"Ініцыяваны шэраг мер па імпартазамяшчэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Аднак удзельнікі саюза перыядычна парушаюць дамоўленасці і ўносяць прапановы аб бяспошлінным увозе на тэрыторыю ЕАЭС тых ці іншых тавараў трэціх краін, аналагі якіх вырабляюцца ў нас у саюзе. Мы маем выпадаючыя бюджэтныя даходы, фактычна падтрымліваем замежнага вытворцу і дыскрэдытуем нашу агульную работу па развіцці прамысловай кааперацыі і зніжэнні залежнасці ад імпарту", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі