Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2026

Лукашэнка: пакуль я Прэзідэнт, для жанчын будзем старацца рабіць усё

Лукашэнка: пакуль я Прэзідэнт, для жанчын будзем старацца рабіць усё

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для жанчын будуць рабіць усё, і не толькі ў Год беларускай жанчыны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання 42-й гарадской паліклінікі, якая размясцілася ў сталічным мікрараёне Усходні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля ўрачыстага адкрыцця новай паліклінікі кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы аховы здароўя. У аддзяленні жаночай кансультацыі Прэзідэнту расказалі аб магчымасцях дыягностыкі і аказання разнапланавай дапамогі жанчынам.

Прэзідэнту паказалі гінекалагічны кабінет, які абсталяваны беларускімі вытворцамі. "Задавальняе цябе гэта?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка ў загадчыцы аддзялення. Паводле яе слоў, беларускае абсталяванне не выклікае нараканняў.

У цэлым гінекалагічнае аддзяленне 42-й гарадской паліклінікі мае самую сучасную медыцынскую тэхніку: апарат УГД, гістэраскоп і іншае абсталяванне. Цікавая асаблівасць, якую адзначыў і кіраўнік дзяржавы: у аддзяленні ёсць аперацыйная, што нетыпова для паліклінікі.

"Усё, што трэба для жанчын, і не толькі ў Год жанчын, але і ў будучым, пакуль я Прэзідэнт, я буду старацца рабіць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Для жанчын трэба зрабіць усё, як вы, спецыялісты, гэта ведаеце і ўяўляеце. Вы павінны падказваць Міністэрству аховы здароўя, у якім напрамку рухацца. Для жанчын нічога не шкада ў гэтым плане".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі