Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Стд 2015

Лукашэнка: Падтрымка маладых сем'яў застанецца адным з прыярытэтаў палітыкі Беларусі

Лукашэнка: Падтрымка маладых сем'яў застанецца адным з прыярытэтаў палітыкі Беларусі

20 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Падтрымка маладых сем'яў заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтаў палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на 42-м з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сумленна прызнаць, што ў нечым з гэтымі прыярытэтамі мы нават перагнулі палку, імкнучыся, можа, залішне, папярэдзіць, падстрахаваць або засцерагчы ад цяжкасцей маладога чалавека, які ўступае ў дарослае і самастойнае жыццё. А жыццё не падманеш. Калі не прывучыць сябе да пераадолення меншых цяжкасцей, з вялікімі ніколі не справішся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў рэгіёнах будзе нарошчвацца будаўніцтва жылля, а ў Мінску скарачацца. "Менавіта з наяўнасцю жылля сямейная моладзь часта звязвае рашэнне мець дзяцей. Нехта з асуджэннем скажа, што гэта вельмі прагматычна. Я адкажу: так, прагматычна. Але і патрыятычна таксама, паколькі гэта залог таго, што дзеці будуць абаронены ад бытавой неўладкаванасці, забяспечаны ўмовамі для нармальнага росту і развіцця", - лічыць Прэзідэнт.

"Згодна з сацыялагічнымі апытаннямі, дзеля будучага сваёй сям'і і дзяцей моладзь гатова да ўнутранай міграцыі. Гэта вельмі добры знак, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прыход у Беларусь новых тэхналогій прымушае ацаніць тыя перавагі, якія з'яўляюцца ў маладых людзей у рэгіёнах пры наяўнасці там дастойнай і цікавай работы. Здаровая экалогія, крокавая даступнасць работы і сацыяльных аб'ектаў. А самае галоўнае - магчымасць хутчэй вырашыць жыллёвае пытанне".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цэлым у маладога пакалення ўзважанае і сур'ёзнае стаўленне да нараджэння і выхавання дзяцей. Паводле яго слоў, менавіта для гэтай сацыяльна адказнай большасці прызначана новая праграма дзяржаўнай падтрымкі "Вялікая сям'я", якую запусцілі з пачатку 2015 года.

"З дабрабыту сем'яў складваецца дабрабыт нацыі. Толькі такая формула здольна забяспечыць нам працвітанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі