Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Снж 2017

Лукашэнка падкрэсліў важнасць хутчэйшага завяршэння канфлікту ва Украіне

Лукашэнка падкрэсліў важнасць хутчэйшага завяршэння канфлікту ва Украіне

29 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць хутчэйшага завяршэння канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Гаворачы аб перспектывах развіцця знешняй палітыкі Беларусі ў будучым годзе і шэрагу плануемых замежных візітаў, беларускі лідар адзначыў, што не гэта для яго самае галоўнае. "Шчыра кажучы, гэта з асабістага, я вельмі хачу, каб у братэрскай нам Украіне скончылася вайна, каб там пачалі жыць па-людску. Для мяне гэта самая важная праблема", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што Украіна і яе народ з'яўляюцца роднымі для Беларусі. "Гэта вельмі працавіты народ, які я добра вывучыў і ведаю яшчэ з маладосці - мне давялося служыць у Заходняй пагранічнай акрузе. Я так званых украінскіх заходнікаў добра пазнаў. Гэта вельмі працавітыя, прыстойныя людзі, з якімі трэба проста ўмець размаўляць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы не проста суседзі - мы родныя, браты. Мы перажываем за Украіну. Гэта галоўнае, дзе мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб лакалізаваць гэту праблему", - лічыць беларускі лідар.

Ён дадаў, што калі канфлікт будзе разрастацца, то гэта паўплывае на многіх.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі