Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Sep 2017

Лукашэнка: Нацыянальная бібліятэка па праву лічыцца галоўным асветніцкім цэнтрам краіны

Лукашэнка: Нацыянальная бібліятэка па праву лічыцца галоўным асветніцкім цэнтрам краіны

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі з 95-годдзем з дня яе заснавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ваша ўстанова па праву лічыцца галоўным асветніцкім цэнтрам нашай краіны. Вы захоўваеце і шануеце мудрасць нацыі, яе духоўнае багацце і культурную спадчыну", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у век імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій кніга па-ранейшаму з'яўляецца крыніцай ведаў, нязменным спадарожнікам чытача ў захапляльнай вандроўцы па краінах, кантынентах, гістарычных эпохах. Вельмі сімвалічна, што юбілей бібліятэкі адзначаецца разам з яшчэ адной знакавай датай - 500-годдзем беларускага кнігадрукавання.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе прадаўжаць і распаўсюджваць лепшыя асветніцкія традыцыі, садзейнічаць выхаванню ў чытачоў духоўна-маральных якасцей і патрыятызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі