Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Стд 2025

Лукашэнка: наступная пяцігодка стане часам моладзі

Лукашэнка: наступная пяцігодка стане часам моладзі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступная пяцігодка ў Беларусі стане часам моладзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня на фінальным канцэрце акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што я сказаў і не сказаў, пра што мы думалі апошнія гады і рабілі, трэба ўкласці ў галовы і сэрцы нашых новых пакаленняў. Ужо шмат разоў гаварыў пра пераемнасць, пра тое, што праз пяць гадоў больш за палову нашай краіны будуць людзі, якія нарадзіліся ў перыяд незалежнасці. Яны не ведалі імперыі Савецкага Саюза і па вялікім рахунку не заспелі цяжкіх 90-х. І 2020 год паказаў, што моладдзю - ды і наогул - мы займаліся недастаткова. Не так, як сёння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што бяспека, адсутнасць расслаення грамадства, даступныя медыцына і адукацыя, гарантаванае першае рабочае месца, нядрэнныя дарогі, невысокія цэны і камфортныя паслугі з'явіліся ў Беларусі не самі сабой і не з інтэрнэту.

"Гэта страшэнная праца будаўніцтва новай краіны. Наступная пяцігодка стане часам моладзі, - заявіў Прэзідэнт. - Задача старэйшага пакалення перадаць вопыт, веды, уменні, кампетэнцыі новаму пакаленню кіраўнікоў, рабочых, вяскоўцаў, спартсменаў, айцішнікаў. Уключанасць маладых людзей ва ўсе сферы дзейнасці дзяржавы стане вырашальнай".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі