Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2026

Лукашэнка - народу Украіны: спробы перапісаць гісторыю i пасеяць недавер паміж нашымі народамі асуджаны на правал

Лукашэнка - народу Украіны: спробы перапісаць гісторыю i пасеяць недавер паміж нашымі народамі асуджаны на правал
Фота AP

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні народу Украіны з нагоды Дня Перамогі падкрэсліў, што любыя спробы перапісаць гісторыю і пасеяць недавер паміж народамі краін асуджаны на правал. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншуючы народ Украіны з Днём Вялікай Перамогі, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Беларусы і ўкраінцы стаялі побач у страшных выпрабаваннях, разам перажывалі боль страт і радасць доўгачаканай вясны 1945 года. Сёння вельмі важна перадаць нашчадкам праўду аб сумеснай барацьбе з нацызмам, якая стала праяўленнем бязмежнай сілы і адзінства. У Беларусі памятаюць украінскіх герояў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля вызвалення беларускай зямлі. Любыя спробы перапісаць гісторыю і пасеяць недавер паміж нашымі народамі асуджаны на правал".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў украінскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны здароўя і даўгалецця, а жыхарам Украіны - хутчэйшага ўстанаўлення міру і згоды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі