Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2025

Лукашэнка на УНС: акрамя Беларусі, няма ў свеце для нас другой светлай, добрай, любімай намі i любячай нас зямлі

Лукашэнка на УНС: акрамя Беларусі, няма ў свеце для нас другой светлай, добрай, любімай намі i любячай нас зямлі

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акрамя Беларусі, няма ў свеце для нас другой светлай, добрай, любімай намі і любячай нас зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня ў заключным слове па выніках другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што сам ён заўсёды імкнецца хутчэй вярнуцца ў Беларусь з любой замежнай камандзіроўкі і ў гэтым сэнсе была складанай нядаўняя працяглая паездка кіраўніка дзяржавы за мяжу, у час якой ён шмат дзён знаходзіўся за межамі краіны. "Ад'езд з краіны амаль на 10 дзён... Прэс-сакратар палічыла, што гэта больш як 30 тыс. км толькі ў паветры. Я наогул цяжка пераношу час, калі адлятаю з краіны", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што шчыра не разумее тых, хто траціць сваё жыццё і сілы на дэструктыўную дзейнасць, накіраваную супраць уласнай краіны і народа.

"Змагацца трэба за адзінства, за з'яднанасць. Разумець, што ні для нас, ні для нашых дзяцей другой светлай, добрай, любімай намі і любячай нас зямлі ў свеце няма, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вельмі хачу, каб бачылі нашу Беларусь менавіта такой зямлёй - (куды. - Заўвага БЕЛТА) вы заўсёды, у любы час можаце з далёкай камандзіроўкі ў імя гэтай краіны, гэтай зямлі, пасля нейкай падзеі вярнуцца ў гэты цёплы і ўтульны дом. Нам трэба быць адзінымі і з'яднанымі".

"Беларусь для нас - гэта і сучаснасць, і будучыня. Мы ж усе з вамі гэта разумеем", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, падзякаваўшы ўдзельнікам УНС за іх падтрымку ў прыняцці важных рашэнняў для развіцця дзяржавы. У той жа час ён папярэдзіў, што наперадзе адказная напружаная работа па ўвасабленні ў жыццё прынятых рашэнняў. "Не думайце, што ўсе "ахнуць" і пабягуць да вас абнімацца пасля гэтага сходу, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Таму што тыя рашэнні, якія мы прынялі, будуць рэалізоўвацца гады. Праграма, за якую мы прагаласавалі, - на цэлую пяцігодку. І калі мы на канкрэтных участках, там, дзе вызначыліся, будзем паспяховымі, то людзі нас калі не абнімуць, то дзякуй, гледзячы на сябе ў люстэрка, скажуць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі