Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2016

Лукашэнка: Мы рабілі ўсё, каб да нас не было прэтэнзій з боку Захаду

11 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі прыкладаюць намаганні да таго, каб па выніках выбарчай кампаніі з боку Захаду не было ніякіх прэтэнзій. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, мы рабілі ўсё для таго, каб да нас не было прэтэнзій перш за ўсё ад заходняга боку (не толькі АБСЕ, мы таксама яго члены, і мы шмат можам прэтэнзій прад'явіць дзяржавам, якія з'яўляюцца членамі АБСЕ). З іншага боку, калі нас папракаюць заходнікі, нас цяжка падтрымліваць расіянам, кітайцам і гэтак далей. Мы не хочам ствараць праблем і для нашых сяброў такім чынам. Таму мы ішлі недзе насустрач пажаданням, рэкамендацыям і ўмовам, якія выстаўлялі для нас звонку", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, любы палітык, і асабліва кіраўнік дзяржавы, зацікаўлены ў тым, каб адносна яго краіны не ўводзіліся якія-небудзь абмежаванні і санкцыі. "Усе мы не хочам жыць пад санкцыямі, таму што так ці інакш гэта ўплывае на нас. На Расію ў меншай ступені, таму што яна самадастатковая краіна ў большай ступені, чым мы. На нас - у большай ступені. Як бы мы ні храбрыліся, гэта непрыемна", - адзначыў беларускі лідар.

"Так, нам непрыемна, што гэтыя санкцыі былі. Тое, што іх адмянілі, - гэта сведчанне таго, што мы мелі рацыю. Мы не заслугоўвалі гэтых санкцый, таксама як і расіяне", - заявіў Прэзідэнт.

Разам з тым ён падкрэсліў, што калі Беларусі ставяць пэўныя ўмовы, ён перш за ўсё глядзіць на тое, ці адпавядае гэта інтарэсам краіны, ці ёсць магчымасць пайсці на той ці іншы крок. "Калі гэта магчыма, мы на гэта ідзём. Навошта залішне напружваць абстаноўку? Таму мы рабілі ўсё, каб да нас было менш прэтэнзій", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі