Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2018

Лукашэнка: мы не можам страціць біятлон

Лукашэнка: мы не можам страціць біятлон

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не можа страціць біятлон у якасці віду спорту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не можам страціць гэты від спорту. Гэта сапраўдны зімовы від спорту", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць актыўнай і правільнай работы з рэзервам, каб краіна і ў далейшым магла паказваць у гэтым відзе спорту высокія вынікі пасля таго, як цяперашнія лідары жаночай каманды пакінуць спорт.

"А мужыкі - поўны правал", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што і на мінулай Алімпіядзе ў Рэспубліцы Карэя ў біятлоннай эстафеце ніводная спартсменка, акрамя Ірыны Крыўко, на сваім максімальным узроўні ў гэтай гонцы не выступіла. "Мы бачым гэтыя недахопы", - сказаў ён.

Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя біятлона" Андрыян Цыбульскі адзначыў, што не ўсе спартсменкі падышлі да Алімпіяды ў аптымальнай форме. Атрыманы вопыт будзе ўлічаны на будучае.

Ён таксама расказаў, што галоўная праблема ў біятлоне - падрыхтоўка рэзерву. У гэтым напрамку рэалізуецца інавацыйная праграма пошуку і падрыхтоўкі перспектыўных дзяцей. У аснове канцэпцыі - навуковы падыход. "Ужо адзначаецца прагрэс адабраных дзяцей, яны хутка прагрэсіруюць", - адзначыў Андрыян Цыбульскі.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што наяўнасць праграмы - гэта добра, але нельга рабіць стаўку толькі на гэты кампанент. "Арганізацыя работы павінна быць. Не зацыклівайцеся толькі на адным", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі