Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Jul 2020

Лукашэнка: мы нічым не ўтрымаем людзей у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату

Лукашэнка: мы нічым не ўтрымаем людзей у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Без нармальнай зарплаты людзі не захочуць заставацца ў краіне. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў Віцебску ў час размовы з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі пуцеправода "Полацкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што такое будоўля, што такое будаўнікі. Вось наказ усім начальнікам: каб у будаўнікоў, маставікоў не было нараканняў на зарплату. Мы нічым не ўтрымаем нашых людзей тут, у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што будаўнікам часта даводзіцца працаваць у цяжкіх умовах: і ў замаразкі, і пад дажджом. "Гэта людзі, якім трэба плаціць нармальную зарплату", - падкрэсліў ён.

"Добра, што мы захавалі нашы калектывы мостабудаўнікоў, далёка не кожная краіна можа пабудаваць мост. Мы гэта ўмеем рабіць. Але, каб не страціць гэтых людзей, яны павінны атрымліваць дастойную заработную плату", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гаворыць аб гэтым не таму, што ў краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. "Калі не працаваць, то і зарплаты няма. Вось і ўсе выбары. Але калі ёсць работа, калі за паўтара года ствараюцца такія "помнікі" (рэканструкцыя пуцеправода "Полацкі". - Заўвага БЕЛТА), гэта дарагога каштуе", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі