Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Снж 2018

Лукашэнка моладзі: больш, чым дома, вас нідзе не чакаюць

Лукашэнка моладзі: больш, чым дома, вас нідзе не чакаюць

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя людзі павінны помніць, што іх дом - гэта тая мясціна, дзе яны нарадзіліся, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на першым Рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы жывяце ў вельмі цікавым свеце і ў вельмі цікавы час. Для вас адкрыта ўсё, але помніце: ваш дом - гэта той кавалак зямлі, на якім вы нарадзіліся. Гэта ваша краіна, гэта Беларусь. Я не агітую вас прывязацца да Беларусі і ні ў якім разе не выходзіць за межы вашай краіны. Але помніце: дзе б вы ні былі, больш, чым дома, вас нідзе не чакаюць. І вам заўсёды-заўсёды захочацца вярнуцца дадому. І калі дадому захочацца, значыць, вы - сапраўдныя беларусы. І я вам буду жадаць толькі гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дапусціў, што ўлада і моладзь, магчыма, не заўсёды разумеюць адзін аднаго. Але гэта, на яго думку, зразумела. "Я сказаў бы, гэта ў стылі класічных узаемаадносін старэйшых і малодшых, бацькоў і дзяцей, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - У цэлым, і гэта галоўнае, мы з вамі глядзім у адным напрамку - у будучае нашай Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абсалютна ў гэтым перакананы, таму што ў адыходзячым годзе шмат сустракаўся з моладдзю і гэтыя сустрэчы спраўдзілі яго спадзяванні. "Вы - будучыня нашай краіны, - заявіў ён. - І вы разумееце, што поспех - гэта перш за ўсё праца, гэта веданне таго, чаго вы хочаце ад жыцця".

Напярэдадні навагодніх свят Прэзідэнт пажадаў маладым людзям ужо цяпер ставіць перад сабой самыя грандыёзныя і нават недасягальныя мэты. "Калі вы гэты час страціце - нічога ў жыцці не зробіце. Можа, не адразу вы пакорыце тую вышыню, якую намецілі, але, я ўпэўнены, вы абавязкова дойдзеце да вяршыні", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі