Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Врс 2015

Лукашэнка: Любыя спробы змяніць гісторыю асуджаны на правал

3 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Любыя спробы змяніць гісторыю асуджаны на правал. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні рабочага візіту ў КНР у эксклюзіўным інтэрв'ю кітайскай газеце "Жэньмінь жыбаа". Інтэрв'ю апублікавана ў сённяшнім выпуску газеты, паведамляе БЕЛТА.

"Другая сусветная вайна - адна з цэнтральных падзей ХХ стагоддзя, якая вызначыла ход гісторыі ва ўсім свеце на многія дзесяцігоддзі наперад, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі асноўную ношу ў вайне супраць Германіі вынес савецкі народ, то асноўны цяжар вайны з Японіяй, вядома ж, лёг на плечы кітайскага народа. Я ні ў якім разе не хачу прыніжаць ролю нашых саюзнікаў: безумоўна, яны таксама ўнеслі значны ўклад у нашу агульную перамогу - і ў Еўропе, і ў Азіі. Але з лічбамі ўсё ж не паспрачаешся: згодна з апошнімі даследаваннямі, савецкія страты за гады вайны склалі каля 27 млн чалавек, кітайскія - 35 млн чалавек. Ніякія іншыя краіны не панеслі такіх вялікіх ахвяр. Беларусь, якая была часткай СССР, пацярпела, бадай, больш за іншых - мы страцілі амаль трэць свайго насельніцтва.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі з хваляваннем ставяцца да памятных мерапрыемстваў. У мінулым годзе краіна адсвяткавала 70-годдзе вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, сёлета - 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтыя падзеі сталі сапраўдным святам адзінства і з'яднання нашага народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі