Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Mar 2019

Лукашэнка лічыць неабходным пашырыць сферу ўплыву айчынных СМІ

Лукашэнка лічыць неабходным пашырыць сферу ўплыву айчынных СМІ

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, чаго нам страшна не хапае, трэба пашырыць сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі і не баяцца выкарыстоўваць новыя формы работы ў медыяпрасторы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба навучыцца адказваць распаўсюджвальнікам фэйкаў іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чамусьці лічым: "Абыдзецца, пранясе".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што галоўнае - хутка, дакладна, максімальна поўна даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю. "Калі гэта не зробім мы, гэта зробяць за нас, як цяпер нярэдка адбываецца. Але ведаеце, якую інфармацыю данясуць за нас, калі мы гэтага не зробім", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што неабходна прымаць меры па павышэнні аб'ёму, разнастайнасці і якасці нацыянальнага вяшчання, даверу насельніцтва да афіцыйных масмедыя. Трэба таксама прапрацаваць пытанне сістэмнага кантролю за распаўсюджваннем незаконнай інфармацыі. "Пакуль гэта робіцца ад выпадку да выпадку, часам з апаскай. Часам пасля разважанняў аб нейкіх палітычных наступствах. Усе, хто сядзіць за гэтым сталом і насупраць мяне: вы - не палітыкі, вы - людзі, якія дакладна працуюць па сваім напрамку і абараняюць інтарэсы сваёй дзяржавы. Пакіньце палітыку Прэзідэнту", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Справа не ў тым, каб каму-небудзь абмежаваць свабоду меркаванняў. Гэта не са мной. Зразумела, павінен быць парадак, усё павінна быць законна. Законы ў нас супердэмакратычныя, а дабавіць нашу бяздзейнасць і недысцыплінаванасць - то ў нас наогул ніякай дыктатуры, а поўная дэмакратыя, якой ні ў адной краіне свету няма".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у інфармацыйнай сферы павінен быць парадак, але ніхто нікому не павінен закрываць рот. "У адваротным выпадку, як гэта было ў нас раней у гісторыі, усё перанясуць на кухню і там будуць абмяркоўваць, як у народзе кажуць, абсмоктваць усе гэтыя пытанні. І рана ці позна гэта выльецца на вуліцу. Таму гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Ды гэта і немагчыма: і не толькі таму што ў нас інтэрнэт з'явіўся - змянілася грамадства, планета змянілася. Таму займацца пустатой не трэба - накшталт забараняць людзям выказваць сваё меркаванне. Але калі гэта меркаванне выдуманае, надуманае, калі гэта навіна, звязаная з якім-небудзь меркаваннем, фэйкавая, выкажыце сваю пазіцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што ў інфармацыйнай прасторы павінна быць зручна і бяспечна ўсім, а не асобным людзям, якія атрымліваюць выгаду за кошт інтарэсаў іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі