Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Oct 2016

Лукашэнка: Кітай бачыць у Беларусі раўнапраўнага партнёра

Лукашэнка: Кітай бачыць у Беларусі раўнапраўнага партнёра

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай бачыць у Беларусі раўнапраўнага партнёра. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з парламентарыямі пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што ўмацоўваюцца кантакты як Беларусі ў цэлым, так і беларускіх парламентарыяў у прыватнасці з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі, з якімі ў дзяржавы супадаюць пазіцыі і ёсць узаемападтрымка па многіх міжнародных пытаннях.

"Вялікі Кітай бачыць у нас раўнапраўнага партнёра. Нядаўна прынята сумесная беларуска-кітайская дэкларацыя аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У полі зроку Кітая - чатыры такія дзяржавы: Вялікабрытанія, Пакістан, Расія і цяпер чацвёртай стала Беларусь", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што Беларусь атрымала статус наглядальніка ў такой уплывовай міжнароднай структуры, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (перш за ўсё дзякуючы згодзе Кітая і Расіі), у краінах якой фарміруецца амаль палавіна сусветнага ВУП.

"Там самыя магутныя перспектыўныя краіны - нашы сябры", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі