Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Лют 2019

Лукашэнка: калі мы дэстабілізуем краіну, то зноў пойдзем пад бізун

Лукашэнка: калі мы дэстабілізуем краіну, то зноў пойдзем пад бізун

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі абстаноўка ў Беларусі будзе дэстабілізавана, то краіна зноў "пойдзе пад бізун". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба займацца эканомікай - гэта аснова стабільнасці. Таму галоўнае - не страціць стабільнасць. Як бы ні было складана, як бы ні было цяжка. Калі толькі мы дэстабілізуем нашу краіну - яна камусьці дастанецца, мы зноў пойдзем пад бізун, як у народзе кажуць, нас будуць цягаць бізуном. Добра, калі нас: мы гэта заслужылі, калі мы да гэтага давялі. А дзеці за што будуць пакутаваць?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што галоўнае - захаваць мір, спакой і стабільнасць. "Гэта не таму што я Прэзідэнт і нечага там баюся. Я ўжо адбаяўся: у мяне ў першы год праз тры месяцы ў Мінску (я прыводжу прыклад часта) на тры дні мукі заставалася і метро забаставала, спыніўся ўвесь транспарт. Я ўжо ўсё гэта прайшоў. Таму галоўнае - гэта мір і стабільнасць. Вось гэтага страціць нельга, зыходзячы з таго, што робіцца ва ўсім свеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што Беларусі цяжка канкурыраваць з сусветнымі дзяржавамі, якія забяспечваюць сябе прыроднымі рэсурсамі. "А адстаць жа мы ад іх не павінны. Калі адстанем - усё, будзем нечай правінцыяй, - лічыць ён. - Таму новыя тэхналогіі, крыніцы энергіі - мы проста бегчы за гэтым павінны".

"Калі мы адстанем - мы загінем. Таму патрэбна стабільнасць. І ўвесь час трэба працаваць, увесь час трэба бегчы, каб ад гэтых "монстраў" не адстаць, паколькі яны нас адной рукой прыхопяць, і будзем мы зноў парабкамі ў якім-небудзь Вялікім Княстве Літоўскім або Рэчы Паспалітай. Не хочацца, асабліва для дзяцей, асабліва, калі ўжо мы і вы адчулі, што такое суверэнітэт і незалежная дзяржава", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі