Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2026

Лукашэнка: душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая i міласэрная

Лукашэнка: душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая i міласэрная

11 ліпеня, Шклоўскi раён /Кар. БЕЛТА/. Душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы святкуем Купалле ў Год беларускай жанчыны. Невыпадкова сімвалам свята стала купальская Берагіня. Продкі верылі, што яна аберагае пасевы і напаўняе жыватворнай сілай травы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў акутаны яе покрывам, каб у кожнай сям'і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа - загадкавай душы, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай", - дадаў Прэзідэнт.

Кираўнiк дзяржавы пажадаў усім цудоўнага вечара, прыемных уражанняў і лагоднай цеплыні, якая будзе саграваць да наступнага Купалля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі