VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2017

Лукашэнка даручыў нарасціць аб'ёмы выпуску тканін на "Камволі" да 7-8 млн пагонных метраў

Лукашэнка даручыў нарасціць аб'ёмы выпуску тканін на

8 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў нарасціць аб'ёмы вытворчасці тканін на ААТ "Камволь" да 7-8 млн паг. м у год. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Створана добрая вытворчасць, якой вы і я, можа, будзем задаволены. Але гэта яшчэ будучы год. Думаю, вы справіцеся і выйдзеце на тыя тэмпы і аб'ёмы да канца года, якія мы плануем дасягнуць праз два гады, па вытворчасці 6 млн паг. м тканіны. Але 6 млн - гэта не мяжа, нават на гэтай вытворчасці. Мінімум 7 млн, а можа, і 8 млн - потым паглядзім - у гэтых сценах, з гэтых машын, на гэтай вытворчасці мы павінны атрымаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з працоўным калектывам "Камволя".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ходзе размовы з кіраўніцтвам турэцкай кампаніі Zen Led, з якой у "Камволя" заключана пагадненне аб перадачы тэхналогій і дылерскі кантракт, закраналася пытанне аб перспектывах павелічэння вытворчых магутнасцей для вырабу 10-12 млн паг. м тканіны ў год: "Яны мне адказалі, што на працягу 3-4 гадоў магчыма, ствараючы брэнд, выйсці на продаж 12 млн. Можа, памыліліся, няхай 10 млн. Але гэта 10 млн! А некалі мы выраблялі 20 млн. Так, гэта была не тая тканіна, зусім іншая вытворчасць. На рынку добрая тканіна патрэбна".

Лукашэнка даручыў нарасціць аб'ёмы выпуску тканін на "Камволі" да 7-8 млн пагонных метраўАляксандр Лукашэнка канстатаваў, што на сённяшні дзень аб'ём сусветнага рынку камвольных тканін складае каля 120 млн паг. м. "Хто нам перашкаджае ў гэтых 120 млн прадаваць сваіх 10-12 млн? Не трэба думаць, што цяпер 120 млн і 130 млн не прадаш. Не трэба. Гаворачы па-народнаму, улазь у гэтыя 120 млн. Вы павінны прадаваць больш", - сказаў Прэзідэнт.

Таксама ў час наведвання ААТ "Камволь" зайшла размова пра лёс ААТ "Сукно", якое знаходзіцца ў стадыі перадсанацыі. Як раней, так і сёння выказваліся розныя варыянты далейшых дзеянняў - ад далучэння да "Камволя" з аб'ёмам выпускаемай прадукцыі 700-800 тыс. паг. м у год (пры цяперашніх крыху больш за 300 тыс.) да паўнацэннага адраджэння прадпрыемства на яго існуючых магутнасцях з істотным павелічэннем вытворчых магчымасцей.

Выслухаўшы прапановы, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся меркаваннем кіраўніцтва Zen Led адносна магчымасцей беларускага суконнага прадпрыемства і тэрмінаў, за якія можна яго мадэрнізаваць і выйсці на стабільны продаж прадукцыі. Старшыня Савета праўлення кампаніі Сабры Даган адзначыў, што на працягу двух гадоў магчыма выйсці на вытворчасць і продаж каля 4 млн паг. м суконнай тканіны. "Чаму чалавек можа прадаць 4 млн паг. м суконнай тканіны ў год, а вы мне прапануеце вырабляць у 10 разоў менш?" - задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прадстаўнікоў дзяржорганаў.

Прэзідэнт даручыў дасканала прапрацаваць варыянты захавання паўнацэннай суконнай вытворчасці ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход