Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларускі народ беражліва захоўвае фальклорную традыцыю

4 ліпеня, Шклоўскі раён /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларускі народ беражліва захоўвае жывую фальклорную традыцыю. Аб гэтым 4 ліпеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысутнічаў на маладзёжным мюзікле "Папараць-кветка". Адкрываючы свята, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі народ не забывае свае песні, казкі, звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ўжо не адну тысячу гадоў. "І гэта наша вялікае багацце, - адзначыў Прэзідэнт. - Гэта традыцыя па-сапраўднаму жыве да таго часу, пакуль убірае ў сябе нешта новае з дня сённяшняга. І фестываль у Александрыі з году ў год дэманструе нам, наколькі вялікі патэнцыял традыцыйнай беларускай культуры і шырокія яго магчымасці для творчых пошукаў".

Лукашэнка: Беларускі народ беражліва захоўвае фальклорную традыцыюЗа час існавання фестывалю на яго сцэнічных пляцоўках выступілі калектывы і выканаўцы з многіх краін, абласцей Беларусі. "Традыцыйнае, народнае мастацтва самае дэмакратычнае. У ім ёсць месца кожнаму, хто прыклаў сілы і авалодаў сапраўдным майстэрствам", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што "народная творчасць блізкая ўсім, таму што яна ідзе заўсёды ад душы, ад самога чалавека". Нездарма ў Александрыі на адной сцэне сустракаюцца масцітыя прафесіяналы і аматарскія калектывы, дарослыя прызнаныя артысты і дзіцячыя ансамблі.

Лукашэнка: Беларускі народ беражліва захоўвае фальклорную традыцыюПаводле слоў Прэзідэнта, "у Год моладзі хочацца яшчэ раз падкрэсліць, як важна даць маладым магчымасць праявіць сябе, падтрымаць іх здольнасці і пачынанні".

Першы святочны канцэрт "Александрыя збірае сяброў" адбыўся шэсць гадоў таму. "Хто б мог падумаць, сёння спаўняецца шэсць гадоў, як мы ўпершыню тут на беразе сівога Дняпра сабраліся з вамі на звычайным канцэрце, каб паглядзець адзін аднаму ў вочы, успомніць былое, намеціць нешта на будучыню і галоўнае - разам паслухаць добрую песню, - адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да гасцей свята. - Са звычайнага канцэрта мы стварылі творчы форум, на які імкнуцца трапіць не толькі беларускія артысты, але і артысты брацкіх рэспублік. Думаю, калі б мы запрашалі артыстаў далёкага замежжа, яны з задавальненнем прыехалі б сюды да нас у гэтыя цудоўныя мясціны".

"Стала добрай традыцыяй адзначаць "Купалле" ў гэтым цудоўным месцы, - працягнуў Прэзідэнт. - Само па сабе яно надае нашаму старажытнаму святу асаблівы каларыт. Яно праходзіць на фоне маляўнічага беларускага ландшафту, дзе разам зліваюцца і родная прырода, і культура, і далёкае мінулае, і сучаснасць. Тут кожны можа на свае вочы ўбачыць работы беларускіх майстроў, пакаштаваць стравы нашай нацыянальнай кухні, пачуць народныя песні з розных куткоў Беларусі".

Александрыя ўвасабляе дух вясёлага народнага гуляння, шчодрага кірмашу, дзе рады кожнаму госцю, таму той, хто наведаў яе аднойчы, заўсёды будзе жадаць вярнуцца сюды зноў, дадаў Прэзідэнт.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей са святам "Купалле", выказаўшы надзею, што яно стане радасным і запамінальным. "Няхай па народным павер'і купальская "папараць-кветка" прынясе ў вашы дамы згоду, дастатак, шчасце і любоў", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі