10 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі з Расіяй трэба дамовіцца аб роўных умовах для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб дасягнутых дамоўленасцях з Расіяй у сферы паставак энерганосьбітаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы нічога лішняга не патрабуем ад Расійскай Федэрацыі. Мы патрабуем, каб нашы суб'екты гаспадарання і нашы людзі былі ў роўных умовах у саюзе Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з літарай і духам дагавора аб саюзным будаўніцтве. Вось адзінае, чаго мы патрабуем", - заявіў Прэзідэнт. - Гэта будзе галоўным пытаннем у далейшых маіх перагаворах з Прэзідэнтам Пуціным. Я не буду закранаць ніякіх бухгалтарскіх разлікаў. Галоўнае будзе гэта".
"Нам трэба з Расіяй дамовіцца аб роўных умовах. Дзесьці мы па нейкіх пытаннях павінны пасунуцца і пасунемся (інтарэс у Расіі да Беларусі велізарны), дзесьці яны. Але калі мы бачым сваю перспектыву ў адзіным цэлым, нам на гэта трэба ісці і на гэтым трэба настойваць", - падкрэсліў беларускі лідар.