Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамках

Лукашэнка: Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамках

14 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамадам Саідам аль-Асарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на важнасці намераў егіпецкага боку рэалізоўваць дамоўленасці на вышэйшым узроўні, аб чым сведчыць і гэты візіт. Дзяржаўны міністр прыбыў у Мінск з дэлегацыяй, у складзе якой прадстаўнікі розных сфер.

Лукашэнка: Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамкахАляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час яго візіту ў Егіпет дасягнуты важныя дамоўленасці з Прэзідэнтам гэтай краіны ў розных аспектах супрацоўніцтва.

"Мы ў прынцыпе гатовы прадаставіць не толькі адпаведную дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў, але і перадачы тэхналогій па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, якія вас цікавяць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы ў Егіпце ствараць вытворчасці, паступова развіваць іх разам з вамі".

Лукашэнка: Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамках"Словам, забароненых тэм у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі няма. Мы гатовы развіваць кантакты па ўсіх напрамках - ад сельскай гаспадаркі да ваенна-прамысловага і абароннага комплексаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Мухамад Саід аль-Асар падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы, нягледзячы на напружаны графік Прэзідэнта. "Гэтым вы пацвярджаеце зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Егіптам. З нашага боку таксама ёсць вялікая ў гэтым зацікаўленасць", - заявіў ён. Дзяржміністр адзначыў, што разам з ім у Мінск прыбылі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Ён выказаў упэўненасць у паспяховых выніках візіту, якія будуць на карысць абодвум бакам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі