Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дыялогу з Аўстрыяй ва ўсіх сферах

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дыялогу з Аўстрыяй ва ўсіх сферах

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандра Ван дэр Белена з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дыялогу з Аўстрыяй ва ўсіх сферах. Мы плённа супрацоўнічаем як у двухбаковым фармаце, так і па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага характару", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-аўстрыйскія дружалюбныя і партнёрскія адносіны будуць і далей паспяхова пашырацца на карысць грамадзян дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Ван дэр Белену моцнага здароўя, плённай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Аўстрыі - шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі