Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Oct 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова максімальна хутка развіваць адносіны з Узбекістанам

Лукашэнка: Беларусь гатова максімальна хутка развіваць адносіны з Узбекістанам

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова максімальна хутка развіваць адносіны з Узбекістанам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў намеры Беларусі паглыбляць узаемадзеянне з Узбекістанам па ўсіх напрамках, у якіх зацікаўлены абедзве краіны. "Вы можаце быць упэўнены, што мы гэта зробім хутка. Настолькі хутка, наколькі партнёры ва Узбекістане разгорнуцца", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што Беларусь гатова да актыўных дзеянняў у гандлёва-эканамічнай сферы. Разам з тым ён заўважыў: "Калі дзяржава не будзе падштурхоўваць, калі мы з вамі не будзем кантраляваць гэтыя працэсы, не будуць вырашацца пытанні".

Аляксандр Лукашэнка ў якасці перспектыўнага напрамку прывёў у прыклад тэкстыльную прамысловасць. "У вас ёсць бавоўна, у нас - тэхналогіі. І рынкі побач. Я за СП (сумесныя прадпрыемствы. - Заўвага БЕЛТА), мы проста зможам дамовіцца", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, раней беларуска-ўзбекскія адносіны развіваліся павольнымі тэмпамі. Усё змяніла праведзеная год таму яго сустрэча з Шаўкатам Мірзіёевым у Самаркандзе, у час якой было прынята рашэнне прыкласці максімум намаганняў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. "Гэта была імгненная сустрэча, але яна стала гістарычнай. Мы з вамі дамовіліся, не падпісваючы ніякіх дакументаў, назначылі адказных - і ўсё пайшло", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што Беларусь па многіх напрамках была самай развітой рэспублікай у Савецкім Саюзе. Краіне ўдалося захаваць і развіць усе неабходныя вытворчасці, якія ствараліся дзесяцігоддзямі, арыентаваць іх на экспарт. "Мы прадаём цяпер і тэхналогіі, і тавары. Па цане і якасці яны пераўзыходзяць замежныя. Вось у чым сакрэт таго, што мы можам і ў Венесуэле працаваць, і ў Егіпце, і ў Судане - усюды", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі