Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы

Лукашэнка: Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы

29 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР) на чале з мэрам урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнтам кампаніі Zoomlion Чжань Чуньсінем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу станоўчых вынікаў супрацоўніцтва стварэнне доследных узораў будаўнічай і камунальнай тэхнікі буйной кітайскай кампаніі Zoomlion на базе шасі МАЗ. Пачата рэалізацыя сумесных праектаў з удзелам Мінскага трактарнага завода і "Гомсельмаша" па пашырэнні мадэльнага рада вырабаў як для еўрапейскага, так і азіяцкага рынкаў, у тым ліку самога Кітая.

"У Магілёўскай вобласці ёсць прамысловы патэнцыял, які можна рэалізаваць з прыцягненнем вядучых прадпрыемстваў правінцыі Хунань, тым самым пашырыўшы вашу прысутнасць у краінах Еўразійскага саюза і Еўропы. І пры гэтым мы гарантуем кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Ведаю, што ў вас ёсць свае прапановы па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва. Гатовы іх выслухаць і пры неабходнасці прыняць рашэнне. Давайце іх абмяркуем", - прапанаваў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Ху Хэнхуа падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Кітаем неабходна развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, і работа кампаніі Zoomlion гэтаму садзейнічае. "У нас наперадзе яшчэ два дні, мы наведаем некалькі заводаў у Мінску і Магілёве", - сказаў ён.

У цэлым кітайскі бок на сустрэчы адзначыў добрыя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння і гатоўнасць інвесціраваць у Беларусь. У ліку прыярытэтных партнёраў, з якімі плануецца развіваць супрацоўніцтва, - МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш", "Строммашына". Пры гэтым разглядаецца магчымасць стварэння сумеснага інжынернага цэнтра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі