Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2015

Лукашэнка: Беларусь будзе мэтанакіравана ісці на нармалізацыю адносін з Захадам

Лукашэнка: Беларусь будзе мэтанакіравана ісці на нармалізацыю адносін з Захадам

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь будзе мэтанакіравана ісці на нармалізацыю адносін з Захадам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 15 студзеня на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нараўне з прадаўжэннем супрацоўніцтва з Расіяй Беларусь будзе імкнуцца да нармалізацыі адносін з краінамі Еўрасаюза і ЗША. Ён звярнуў увагу на той факт, што ў Беларусі вялікі тавараабарот з еўрапейскімі краінамі і Амерыкай. "Чаму мы не павінны супрацоўнічаць з імі? Адносіны з імі ў нас крыху іншыя. Але мы павінны іх выбудоўваць. Няхай ніхто не напружваецца ні ў нас, ні ў Расіі наконт таго, што Беларусь будзе настойліва ісці да нармалізацыі адносін з ЕС і ЗША", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым ён выказаў разуменне наконт таго, што замежныя дзяржавы чакаюць, як пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць сумленна, на аснове Канстытуцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі