Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Jan 2019

Лукашэнка: Беларусь адкрыта для добрасуседскіх адносін з Літвой без палітызацыі

Лукашэнка: Беларусь адкрыта для добрасуседскіх адносін з Літвой без палітызацыі

15 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку выбудоўваць добрасуседскія адносіны з Літвой, калі яна гэтага хоча. На гэты факт ён звярнуў увагу сёння, назначаючы Валерыя Бараноўскага новым паслом Беларусі ў Літве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта справа Літвы. Хочуць з намі супрацоўнічаць, хочуць выбудоўваць добрасуседскія адносіны - калі ласка, мы адкрыты для гэтага. Не хочуць, - я думаю, у нас ёсць шмат варыянтаў. Абыдземся. Тым больш наша асноўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва знаходзіцца на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане заявіў аб неабходнасці па-сапраўднаму выбудоўваць лагістыку да Адэсы: "Порт Адэсы адкрыты для нас. І мы можам на тым напрамку выкарыстоўваць гэты порт". "Што датычыцца заходняга напрамку, дык у нас з Латвіяй добрыя адносіны, калі Літва не хоча будаваць адносіны, дэпалітызаваўшы іх, адысці ад гэтых незразумелых патрабаванняў па атамнай станцыі... Гэта проста нейкая бязглуздзіца. Навошта намотваць гэту атамную станцыю?!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларуская АЭС усе роўна будзе пабудавана, таму што гэта ў інтарэсах краіны. "Калі Літва хоча, каб гэта было і ў інтарэсах Літвы, давайце разам займацца атамнай станцыяй. Мы ж не крычалі гвалтам, калі былі праблемы ў іх на станцыі. Таму яшчэ Беларусь Літве вельмі спатрэбіцца. І тое, што цяпер там робяць палітыкі, я не думаю, што літоўскі народ іх падтрымлівае. Ніякай небяспекі для Літвы наша станцыя не ўяўляе. Мы ж самі чарнобыльская рэспубліка. Што, мы самі не разумеем, што станцыя павінна быць бяспечнай?" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым ён выказаўся за неабходнасць выбудоўваць з Літвой адносіны. "Гэта нашы людзі, нашы суседзі. Іх не выбіраюць. Бог нам прадвызначыў жыць разам. Таму трэба выбудоўваць з імі адносіны, і, я думаю, Валерый Валер'евіч цудоўна разумее, што там трэба рабіць і як выбудоўваць гэтыя адносіны", - адзначыў Прэзідэнт.

"Трэба рабіць усё празрыста, не прагінацца ні пад каго", - дадаў беларускі лідар.

Пры назначэнні Валерыя Бараноўскага міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які прысутнічаў на мерапрыемстве, звярнуў увагу, што раней той працаваў ужо на пасадзе саветніка-пасланніка ў Літве, ведае сітуацыю ў гэтай краіне і многіх людзей. Акрамя таго, новы пасол атрымаў значны вопыт, працуючы да гэтага часу на пасадзе начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі