10 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Бакі канфлікту ва Украіне павінны не проста знайсці агульныя падыходы, а спыніць кровапраліцце і выканаць дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе спрэчныя пытанні трэба вырашаць толькі мірным шляхам. Нельга дазволіць і далей ліцца крыві нашага брацкага народа", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Абсалютна недапушчальна сітуацыя, калі тут у нас практычна ў цэнтры Еўропы вядуцца баявыя дзеянні. Спадзяюся, што ўсе прысутныя падтрымаюць мяне ў думцы аб неабходнасці хутчэйшага спынення сутыкненняў на паўднёвым усходзе Украіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да калег. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што цяпер важна ўсведамляць, што Украіна - не проста лакальны ачаг напружання, баявыя дзеянні непасрэдна ўплываюць на бяспеку і падрываюць эканамічнае развіццё як Украіны, так і ўсяго постсавецкага рэгіёна.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|