Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Feb 2017

Лукашэнка: Адміністрацыя Прэзідэнта павінна быць у авангардзе абнаўлення работы дзяржаўных органаў

Лукашэнка: Адміністрацыя Прэзідэнта павінна быць у авангардзе абнаўлення работы дзяржаўных органаў

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі павінна быць у авангардзе абнаўлення работы дзяржаўных органаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторы час таму пры назначэнні кіраўніка і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта была пастаўлена задача спакойна, разумна і без кампанейшчыны рэфармаваць гэту структуру. "Як галоўны палітычны штаб кіраўніка дзяржавы яна павінна быць у авангардзе абнаўлення работы дзяржаўных органаў, стаўшы прыкладам гэтага абнаўлення і аптымізацыі, якую мы пачалі", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта неабходна для павышэння эфектыўнасці работы дзяржаўнага апарату. "Меншымі сіламі можна і трэба вырашаць задачы на самых галоўных напрамках", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз абазначыў асноўныя патрабаванні па аптымізацыі Адміністрацыі. "Па-першае, вы павінны выпрацоўваць і акумуляваць самыя перадавыя ідэі, якія вельмі патрэбны для развіцця нашай дзяржавы. Часам гэтых ідэй дастаткова ў нашым грамадстве. Апошняя размова - якраз сведчанне таго. Адміністрацыя павінна стаць маналітным экспертным цэнтрам, дзе выпрацоўваюцца ўзважаныя рашэнні па важнейшых для краіны пытаннях. І я чакаю ад яе кіраўніцтва зладжанай і дакладнай работы. Вы павінны быць адной, адзінай камандай, каб веды, вопыт і энергія кожнага служылі агульнай справе", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў даручэнні ў частцы прадаўжэння работы па дэбюракратызацыі, павышэння выканальніцкай дысцыпліны, падрабязна спыніўся на ролі памочнікаў Прэзідэнта.

Размова таксама ішла аб неабходнасці ўдасканалення нацыянальнай ідэалогіі і выбудоўванні адпаведнай сістэмы работы з насельніцтвам.

У сферы эканомікі кіраўнік дзяржавы чакае ад Адміністрацыі Прэзідэнта глыбокага аналізу ўсіх ініцыятыў і праектаў рашэнняў з улікам іх адпаведнасці сацыяльнай палітыцы, праводзімай дзяржавай. У тым ліку для рэалізацыі гэтай задачы да работы Адміністрацыі неабходна падключаць экспертныя колы па самых розных напрамках.

Асобныя даручэнні дадзены і па аналізе эфектыўнасці работы арганізацый, падпарадкаваных Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Прайшла "Вялікая размова з Прэзідэнтам" - Прэзідэнт заўважыў галоўнае: не чакайце нарматыўна-прававых актаў. Сказана Прэзідэнтам - заўтра павінна быць выканана", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі