Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2016

Лукашэнка абураны "дэмакратычнасцю" Міжнароднага паралімпійскага камітэта

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка абураны дзеяннямі прадстаўнікоў Міжнароднага паралімпійскага камітэта ў адносінах да спартсменаў і членаў беларускай дэлегацыі на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым заявіла 8 верасня журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзеянні Міжнароднага паралімпійскага камітэта прадаўжаюць выклікаць неўразуменне. Нават журналісты ведаюць не ўсе факты, - адзначыла прэс-сакратар. - Паводле маёй інфармацыі, сама цырымонія, працэдура вынасу расійскага сцяга нашай дэлегацыяй павінна была выглядаць зусім інакш: за нашым асноўным сцяганосцам-калясачнікам у дэлегацыі рухаліся яшчэ чатыры калясачнікі, і менавіта ў іх пры выездзе на стадыён былі два вялікія сцягі - беларускі і расійскі. Менавіта яны павінны былі везці побач гэтыя сцягі на чале беларускай дэлегацыі. Але міжнародныя спартыўныя функцыянеры нядоўга думаючы скруцілі нашых алімпійцаў-калясачнікаў, адабралі ў іх гэтыя сцягі і не далі магчымасць людзям ціха, спакойна і мірна выказаць сваё меркаванне".

"Гэты факт абурыў многіх, асабліва абурыў Прэзідэнта нашай краіны", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Яна таксама пракаменціравала навіну аб тым, што беларускі спартыўны чыноўнік, які вынес расійскі сцяг, быў пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. "Гэтым фактам таксама вельмі многія абураны. Чарговы раз Міжнародны паралімпійскі камітэт паказаў сваю так званую дэмакратычнасць. Гэтым фактам абураны Прэзідэнт Беларусі. Тым, што чалавеку закрылі рот і цяпер не даюць выконваць свае непасрэдныя абавязкі", - заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Паводле яе слоў, афіцыйная пазіцыя Прэзідэнта Беларусі адназначная - гэта падтрымка і салідарнасць з расійскімі паралімпійцамі. "Мы лічым, што гэта недапушчальна, фактычна, гэта злачынства, калі абсалютна здаровыя людзі, у чыіх руках сканцэнтравана ўлада, ушчамляюць, крыўдзяць, а ў чымсьці нават зневажаюць людзей, у якіх магчымасці некалькі абмежаваны", - сказала Наталля Эйсмант.

Яна падкрэсліла, што ў Беларусі лічаць зусім дзікай сітуацыю, пры якой на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра не павінна было быць расійскага сцяга. "Гэту несправядлівасць наша каманда і ўстараніла. Гэта была ініцыятыва каманды", - адзначыла прэс-сакратар.

Наталля Эйсмант падкрэсліла, што паралімпійцы інтэрнацыянальныя. Паралімпійцы з Беларусі, Расіі, як і з іншых краін, жывуць і трэніруюцца разам. "Гэта той выпадак, калі можна сказаць, што тут няма граніц і не мае значэння, у каго якая нацыянальнасць. Менавіта таму сваю надзвычайную салідарнасць выказалі нашы паралімпійцы, - сказала Наталля Эйсмант. - Эмацыянальна да іх далучылася практычна ўся краіна. Таму не трэба шукаць нейкага незвычайнага тлумачэння: мы абсалютна родныя, брацкія народы. І, вядома, падтрымлівае гэты жэст нашага Паралімпійскага камітэта і Прэзідэнт".

Прэс-сакратар таксама заявіла, што не можа не выклікаць пытанняў і сама прычына, па якой расійскую каманду адхілілі ад спаборніцтваў. "Тут мы таксама салідарныя. Спорт павінен быць чыстым, без допінгу. Аб гэтым неаднаразова гаварыў і наш Прэзідэнт. Не было прад'яўлена ніводнага факта і доказу, што нехта з гэтых соцень спартсменаў прымяняў допінг", - адзначыла яна.

"Калі заўтра нам хто-небудзь пакладзе на стол гэтыя доказы, што кожны з гэтых людзей быў уцягнуты ў допінгавы скандал, мы можам нават папрасіць прабачэння за тое, што, як вельмі гучна напісала заходняя прэса, беларусы сапсавалі цырымонію адкрыцця. А пакуль гэтых доказаў няма, мы лічым, што мы не толькі яе не сапсавалі, але аднавілі справядлівасць і зрабілі абсалютна правільна", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі