8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сітуацыі з выкраданнем амерыканцамі Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры былі змова і здрадніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мінску на цырымоніі ўручэння прэмій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я хачу, каб вы разумелі: там было ўсё. І дамоўленасць, і грошы, якія былі аплачаны ў тым ліку людзям у Венесуэле. І ваенным, і грамадзянскім. Там была змова і там было здрадніцтва. Усё там было", - заявіў беларускі лідар.
"Таму нам трэба быць як мага асцярожней, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нас пераканалі яшчэ раз у тым, што мы павінны быць моцнымі".

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жонцы вывезенага ў ЗША Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры Сіліі Флорэс прапаноўвалі застацца на радзіме. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у Мінску на цырымоніі ўручэння прэмій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Важна, што захапілі Прэзідэнта. Жонцы сказалі: "Ты можаш застацца, мы да цябе не маем прэтэнзій". Яна: "Не, я з ім". Флорэс (Сілія Флорэс - жонка Нікаласа Мадуры. - Заўвага БЕЛТА) я ведаю, вельмі мужная жанчына. - "Я са сваім каханым". Даставілі ў Амерыку і ёй наркабізнес прышылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Вось вам і ўсё правасуддзе, якому яны нас усё жыццё вучылі. Наеліся? Ніякай праўды, ніякага правасуддзя ў іх не было, няма і не будзе", - падкрэсліў беларускі лідар.