Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2019

Лукашэнка аб суверэнітэце: гэта ікона, гэта святое

Лукашэнка аб суверэнітэце: гэта ікона, гэта святое
У час сустрэчы. Фота ТАСС

15 лютага, Сочы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнае значэнне суверэнітэту для любой дзяржавы. Аб гэтым беларускі лідар заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навошта нам узнімаць пытанні суверэнітэту Беларусі і Расіі? Гэта ікона, гэта святое, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Няма ў нас праблемы суверэнітэту (у адносінах дзвюх краін. - Заўвага БЕЛТА). Мы нават у гэтым кантэксце не абмяркоўваем гэтыя праблемы".

Звяртаючыся да журналіста, які агучыў пытанне аб суверэнітэце, кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу задаў яму рытарычнае пытанне: "Вы гатовы сёння паступіцца або таргавацца суверэнітэтам?"

"Я не пра незалежнасць гавару. Для мяне незалежнасць - гэта паняцце адноснае. Ніводная дзяржава - прыкладам таго з'яўляецца Кітай - яны ніколі не размаўляюць аб суверэнітэце", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што бакі зыходзяць з таго, што сёння ёсць дзве дзяржавы. "Вы ведаеце, як яны ўтварыліся. Не мы былі ініцыятарамі з Прэзідэнтам (Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) развалу той дзяржавы (размова пра СССР. - Заўвага БЕЛТА). У нас аднолькавая пазіцыя па гэтым пытанні", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці пацвярджэння існуючых цесных адносін паміж Беларуссю і Расіяй прывёў заявы, якія прагучалі на сустрэчы з вуснаў галіновых міністраў культуры, спорту і адукацыі. "Мы наогул не разышліся, - падкрэсліў ён. - Калі ўзяць Украіну, таксама славянскую дзяржаву, які велізарны разрыў за некалькі гадоў утварыўся! А мы размаўляем на адной мове і разумеем аднолькава праблемы".

Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць і вынікі супрацоўніцтва. Так, Беларусь будзе актыўна пераймаць вопыт работы адукацыйнага цэнтра "Сірыус", які ў Сочы наведалі кіраўнікі дзяржаў.

"Таму справа тут не ў суверэнітэце. Я вам выкажу сваё меркаванне. Думаю, мой калега і мой сябар згодзіцца з гэтым. Мы гатовы настолькі ісці далёка ў яднанні, аб'яднанні нашых намаганняў дзяржаў і народаў, наколькі вы гатовы. Мы і заўтра можам аб'яднацца. У нас праблем няма. Але ці гатовы вы (расіяне і беларусы) на гэта - пытанне. Таму гэта вам трэба адрасаваць пытанне да сябе. Наколькі вы гатовы, настолькі мы і будзем выконваць вашу волю. А калі не гатовы, якая б ні была магутная і вялікая Расія, яна сёння не ў стане навязаць камусьці волю. Тым больш мы, нам гэта і не патрэбна", - заявіў беларускі лідар.

"Таму рыхтуйцеся вы. У сваім усведамленні, у сваіх паводзінах, мэты стаўце перад сабой. Я маю на ўвазе народы Расіі і Беларусі. А мы будзем іх рэалізоўваць. Мы вашы слугі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі