8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё, што хочуць амерыканцы, можна было зрабіць без захопу Прэзідэнта гэтай краіны Нікаласа Мадуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мінску на цырымоніі ўручэння прэмій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я толькі ўдзячны Дональду (Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. - Заўвага БЕЛТА) за тое, што ён адкрыта гаворыць: "Нафта, нам патрэбна нафта!" Я гэта з болем гавару аб тым, што быў у нейкай ступені ўцягнуты ў гэту сітуацыю ў самым пачатку. І амерыканцаў інфармаваў, што венесуэльцы гатовы з вамі супрацоўнічаць. Не трэба ўчыняць гэта глупства, з якога будзе вельмі складана выйсці. Паглядзім яшчэ на правасуддзе. Там суддзі яму трапіліся дастойныя, скажам адкрыта. І адвакаты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Але я перадаў усе меседжы ад Нікаласа Мадуры. Вы бачылі маю сустрэчу з паслом Венесуэлы ў Расійскай Федэрацыі. Гэта яго прыхільнік, паплечнік, заўсёды былі яны разам. Я яго таксама добра ведаю - чалавек ваенны, яшчэ пры Чавесе (працаваў пры былым Прэзідэнце Венесуэлы Уга Чавесе. - Заўвага БЕЛТА). Усё, што хочуць амерыкацы, можна было зрабіць без захопу", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
"Але трэба было паказаць свой "гераізм". На кім вы вырашылі паказаць? На безабаронным чалавеку? Перабілі ўсіх людзей, якія яго ахоўвалі. Паранілі і жонку, і чалавека захапілі, вывезлі ў Амерыку. Вось "вялікі гераізм". Імперыя, якая траціць больш за трыльён долараў на зброю", - дадаў Прэзідэнт.