Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Oct 2019

Лукашэнка аб першай сустрэчы з Зяленскім: гэта вялікі крок да ўмацавання адносін

Лукашэнка аб першай сустрэчы з Зяленскім: гэта вялікі крок да ўмацавання адносін

4 кастрычніка, Жытомір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўважліва вывучаць прапановы Украіны па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзячны ўсім украінцам, Прэзідэнту за запрашэнне наведаць брацкую Украіну і прыняць удзел у ІІ Форуме рэгіёнаў. Час прадаставіў нам выдатны шанц зверыць гадзіннікі і расставіць арыенціры на перспектыву. Мы гатовы ўважліва вывучаць прапановы па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Перакананы, што наша першая сустрэча і асабістае знаёмства стануць вялікім крокам да ўмацавання і развіцця даўніх адносін паміж дзяржавамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праведзеныя сёння перагаворы па змесце і аб'ёме разгледжаных пытанняў былі не проста асабістым знаёмствам. "Гэта было падобна на разбор завалаў, якія створаны за апошнія гады. На жаль, так здарылася, час выбраў нас разбіраць гэтыя развалы. Мы сёння гэта пачалі рабіць", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж абласцямі, раёнамі і гарадамі дзвюх краін дзейнічаюць 120 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Яны даюць магчымасць на пастаяннай аснове забяспечваць развіццё эканамічных, гандлёвых, культурных і гуманітарных сувязей. Маштабы гэтага ўзаемадзеяння далі магчымасць у 2018 годзе правесці I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі. "Вынікам праведзенага там дыялогу раўнапраўных партнёраў і добрых суседзяў сталі камерцыйныя кантракты і пагадненні на суму большую за $100 млн. Гэты форум прынёс больш як паўмільярда долараў. Важна, што ўсе яны выконваюцца, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Падпісаны ў гэтыя дні новы значны пакет дакументаў - паказчык запатрабаванасці і актуальнасці гэтага фармату ўзаемаадносін".

Як паведамлялася, на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны дзелавыя колы і прадпрыемствы абедзвюх краін падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў на суму большую за $540 млн. "Адкрыліся новыя напрамкі, па якіх падпісаны кантракты. Гэта не толькі традыцыйная нафтахімія, машынабудаванне - гэта яшчэ і будаўнічая сфера, лёгкая і харчовая прамысловасць. Мы пашыраем наш экспартны партфель", - расказаў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч па выніках праведзенага 3 кастрычніка ў Жытоміры восьмага пасяджэння двухбаковага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі