Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Кст 2019

Лукашэнка аб бар'ерах у ЕАЭС: надышоў час прыняць палітычнае рашэнне

Лукашэнка аб бар'ерах у ЕАЭС: надышоў час прыняць палітычнае рашэнне

1 кастрычніка, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Для ліквідацыі бар'ераў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна прыняць палітычнае рашэнне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў да гэтага астатнія дзяржавы саюза ў Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы надзялілі камісію паўнамоцтвамі ў пытаннях маркіроўкі тавараў і прасочвальнасці іх руху. ЕЭК павінна гарантаваць, што гэтыя прагрэсіўныя прапановы не павернуцца новымі перашкодамі ў гандлі. Бар'ераў у саюзе і так дастаткова, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Асабліва насцярожвае, калі яны ўводзяцца ў такіх адчувальных сферах, як, напрыклад, дзяржзакупкі. Надышоў час кіраўнікам дзяржаў разгледзець набалелую тэму і прыняць палітычнае рашэнне".

Магчыма, лічыць Прэзідэнт, трэба ўзмацніць кампетэнцыю Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС.

У 2020 годзе Беларусь прыме старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе, яе прадстаўнік узначаліць Калегію ЕЭК. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіна рыхтуецца да гэтага перыяду з усёй сур'ёзнасцю. "ЕАЭС - вельмі маладое ўтварэнне. У яго развіццё трэба ўкласці яшчэ шмат сіл і сродкаў, каб не пазней за 2025 год або нават раней стварыць усёабдымны і эфектыўны эканамічны саюз, пабудаваць адзіныя рынкі, сфарміраваць адзіныя галіновыя палітыкі і рэалізаваць палажэнні Дагавора аб ЕАЭС", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі