Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Feb 2017

Ліс: У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны

Ліс: У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны

15 лютага, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, які прымаў удзел у зборы па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Ліс падкрэсліў, што ў Беларусі тэрытарыяльная абарона рэальна дзейнічае ў кожнай вобласці, у кожным раёне, чаму садзейнічае ў тым ліку нарматыўная прававая база. Удзельнікі збору пераканаліся ў гэтым сёння на прыкладзе Мінскай вобласці, дзе былі паказаны і адпрацаваны ўсе неабходныя дзеянні па абароне жыццёва важных аб'ектаў для насельніцтва.

Зборы па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавыУ Брэсцкай вобласці вызначаны канкрэтныя задачы па развіцці тэрытарыяльнай абароны. Карысны вопыт быў атрыманы ў час гэтага збору. "Перш за ўсё гэта аснашчэнне сучаснымі метадамі відэафіксацыі. Па сувязі нам трэба папрацаваць і па іншых пытаннях арганізацыі", - адзначыў Анатоль Ліс.

Зборы па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавыЯк і для любой пагранічнай вобласці, для Брэсцкай важна якасна адпрацоўваць пытанні ўзаемадзеяння сіл тэрытарыяльнай абароны з іншымі сілавымі структурамі. Цяперашні збор - яшчэ адна добрая магчымасць для гэтага.

Зборы па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавыЗбор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы з удзелам кіраўніцтва абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў праводзіцца 14-15 лютага. Галоўнай мэтай стала павышэнне ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі кіруючага складу дзяржорганаў. У ходзе мерапрыемства былі праведзены тэарэтычныя заняткі па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы, даведзены асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча, асновы работы мясцовых саветаў абароны. На практыцы былі арганізаваны вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі