Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2016

Лазавік: Экспертная група пры ЦВК прадоўжыць работу пасля парламенцкіх выбараў

Лазавік: Экспертная група пры ЦВК прадоўжыць работу пасля парламенцкіх выбараў

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспертная група пры ЦВК прадоўжыць работу пасля парламенцкіх выбараў 2016 года, якія намечаны на верасень. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.

"Гэта экспертная група пасля пасяджэння, якое адбылося 15 сакавіка, не спыняе работу, яна прадоўжыць вывучаць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага працэсу ў Беларусі і будзе аналізаваць змяненні, якія можна ўнесці ў заканадаўства пасля парламенцкіх выбараў 2016 года", - растлумачыў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, структуры, прадстаўнікі якіх увайшлі ў міжведамасную групу пры ЦВК, так ці інакш будуць задзейнічаны пры змяненні выбарчага заканадаўства. "А паколькі гэтыя дзяржорганы ўжо дэлегіравалі сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў, яны прадоўжаць сваю работу, звязаную з рэкамендацыямі АБСЕ", - заўважыў сакратар Цэнтрвыбаркама.

Пасля парламенцкіх выбараў, на якіх будуць улічаны толькі тыя прапановы, якія можна рэалізаваць шляхам прыняцця рашэнняў (пастаноў) Цэнтральнай камісіі, будуць больш шырока разглядацца іншыя ініцыятывы, якія можна рэалізаваць шляхам змянення, удасканалення заканадаўства. "Зразумела, у гэтым выпадку Прэзідэнт Беларусі і парламент будуць больш шырока выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы, паколькі Цэнтральная камісія права заканадаўчай ініцыятывы не мае", - расказаў Мікалай Лазавік.

Напярэдадні Цэнтрвыбаркам абнародаваў інфармацыю аб рабоце міжведамаснай экспертнай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, звязаных з удасканаленнем выбарчага працэсу ў Беларусі. У прыватнасці, у ёй ішла размова аб немэтазгоднасці разгляду цяпер пытання аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс.

Між тым выпрацаваны прапановы аб мерах па ўдасканаленні выбарчага працэсу, якія не патрабуюць унясення змяненняў у заканадаўства і могуць быць ажыццёўлены пры правядзенні парламенцкай кампаніі. Гэтыя прапановы, якія накіраваны на павышэнне адкрытасці фарміравання выбарчых камісій, інфармаванасці грамадскасці аб выніках разгляду скаргаў па выбарчых спрэчках, стварэнне ўмоў для ажыццяўлення назірання за выбарчымі працэдурамі, будуць прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы.

У экспертную групу ўвайшлі прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, абедзвюх палат парламента, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў. Кіраўнік - член ЦВК Алена Дмухайла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі