Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Май 2015

Купчына: для Беларусі жыццёва важны мір каля яе граніц

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі жыццёва важна, каб каля яе граніц быў мір, заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрв'ю венгерскай газеце "Мадзьяр Хірлап", паведамляе БЕЛТА.

"Ва ўкраінскім канфлікце Мінск не толькі забяспечыў месца для правядзення мірных перагавораў. Для нас жыццёва важна, каб каля нашых граніц быў мір. Нашы краіны звязваюць тысячы эканамічных, палітычных і культурных пытанняў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў не проста пасрэднікам, а, калі хочаце, узяў на сябе ролю фасілітатара ў мінскіх перагаворах. Напэўна, менавіта таму Аляксандр Лукашэнка заслужыў авацыі ад дэпутатаў Рады на інаўгурацыі ўкраінскага Прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў Кіеве, і было відаць, што гэта зрабіла сур'ёзнае ўражанне на прысутных там заходніх палітыкаў", - сказала Алена Купчына.

Акрамя таго, яна адзначыла, што ў Бруселі пастаянна падкрэсліваюць, што праз Майдан Украіна стала сапраўднай еўрапейскай нацыяй. "Мы цяпер пакінем той факт, што, паводле майго пераканання, Украіна заўсёды была еўрапейскай краінай, справа не ў ярлыках. Але беручы пад увагу згаданую логіку, напэўна, становіцца зразумелым, што мы ўласнае станаўленне "еўрапейскай нацыі" хацелі б ажыццявіць без крыві, грамадскіх хваляванняў і эканамічнага абвалу", - падкрэсліла Алена Купчына. Яна звярнула ўвагу, што вопыт постсавецкай прасторы паказаў: рухацца па напрамку "адпаведнасці з ЕС" трэба ў тэмпе, які найбольш падыходзіць беларускай нацыі, з улікам уласных інтарэсаў настолькі, наколькі гэта магчыма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі