Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Oct 2015

Куба разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю

27 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кубу і Беларусь звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны, якія ў перспектыве будуць пашырацца. Гэта адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар па пытаннях двухбаковых адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Куба Херарда Пеньялвер Парталь, які 23-27 кастрычніка наведаў Мінск.

Кубінскі дыпламат высока ацаніў вынікі праведзеных у Мінску сустрэч і перагавораў. У прыватнасці, прайшлі перагаворы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым, кіраўніцтвам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці, упраўлення Амерыкі і ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі. У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу Беларусі і Кубы, пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы кубінскага дыпламата ў Нацыянальным сходзе і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

"Перагаворы былі вельмі эфектыўнымі, яны сведчаць аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым умацаванні беларуска-кубінскіх кантактаў, - заявіў Херарда Пеньялвер Парталь. - Магу сказаць, што 2016 год з улікам намечаных планаў будзе актыўным на абмен візітамі".

Кубінскі дыпламат таксама наведаў музей Вялікай Айчыннай вайны і адзначыў вялікую ролю беларускага народа ў барацьбе з фашызмам. На яго думку, тэма бяспекі і барацьбы за незалежнасць і цяпер актуальная.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі