15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмены візітамі на вышэйшым узроўні сталі зыходным пунктам для актывізацыі беларуска-іранскіх адносін. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Абас Аракчы ў час сустрэчы ў пашыраным складзе з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік МЗС Ірана нагадаў, што на працягу гэтага года былі дастаткова частыя кантакты паміж беларускім і іранскім бакамі, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, што пасадзейнічала актывізацыі ўзаемадзеяння.
"Адносіны Беларусі і Ірана вельмі блізкія і вельмі дружалюбныя, і няма ніякіх праблем у нашых узаемаадносінах", - падкрэсліў Абас Аракчы.


Ён лічыць вельмі важным абмен візітамі на вышэйшым узроўні, у час якіх былі дасягнуты добрыя дамоўленасці і якія сталі зыходнымі пунктамі для далейшага ўзаемадзеяння. "Рады бачыць практычную рэалізацыю гэтых дамоўленасцей", - сказаў замежны госць.
Абас Аракчы высока ацаніў вынікі пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічных пытаннях, якое нядаўна адбылося ў Тэгеране.
"Паміж нашымі краінамі заўсёды праходзяць плённыя кансультацыі, у тым ліку па рэгіянальнай праблематыцы, а таксама наладжана ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках", - рэзюмаваў кіраўнік МЗС Ірана.