Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2025

"Космас - гульня ў вышэйшай лізе". Якія новыя апараты i тэхналогіі распрацоўваюць у Беларусі


Фота з архiва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія новыя апараты і тэхналогіі ў галіне космасу распрацоўваюць у Беларусі, расказаў журналістам акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць вобразна, космас - гэта як гульня ў вышэйшай лізе. Многія займаюцца спортам, але нямногія могуць дасягаць алімпійскіх рэзультатаў. Гэтак жа і ў навуцы. Навуковых арганізацый, якія маглі б прапанаваць нешта для космасу, у свеце мала. І мы ганарымся тым, што Беларусь - касмічная дзяржава, у якой ёсць такія тэхналогіі", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Для далёкіх палётаў у космас асаблівае значэнне мае абарона ад жорсткіх выпрамяненняў. "Касмічныя апараты на арбіце часткова закрыты электрамагнітным полем Зямлі. А калі ляцець крыху далей, то такой абароны ўжо не будзе. І гэта небяспечна і для чалавека, і для саміх касмічных апаратаў. Там усюды стаіць мікраэлектроніка, а ва ўмовах жорсткага выпрамянення яна вельмі хутка страчвае свае ўласцівасці. Касмічныя апараты, выйшаўшы за межы арбіты Зямлі, могуць страціць сувязь, перастаць адказваць да кіраўніцкія сігналы - і ўсё гэта з-за збою мікраэлектронікі. Асаблівую ролю адыгрывае сонечная актыўнасць. З-за ўспышак на Сонцы амерыканская сістэма "Старлінк" страціла шэраг апаратаў - яны проста выйшлі са строю. Гэта істотныя страты", - звярнуў увагу вучоны.

Беларускі касмічны апарат (БКА) эфектыўна працуе на арбіце ўжо 12 гадоў, хоць разліковы тэрмін эксплуатацыі быў усяго пяць гадоў. Сістэма абароны для яго распрацавана айчыннымі вучонымі. І работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца.

"Сонечныя буры могуць прыводзіць да адключэнняў у энергетыцы, ствараць перашкоды для сувязі. Трэба прагназаваць гэтыя з'явы. Таму мы зрабілі свой беларускі спадарожнік, які будзе праводзіць маніторынг іанасферы Зямлі. Гэта новы для нас напрамак", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Як паведамлялася, малы спадарожнік для назірання за іанасферай Зямлі рыхтуецца да запуску, які чакаецца ў бягучым годзе. Таксама ідзе работа над сумесным з Расіяй спадарожнікам са звышвысокім распазнаваннем, чый запуск плануецца пазней.

Беларускія вучоныя сумесна з расійскімі рэалізавалі шэраг саюзных праграм у галіне космасу. Бягучая праграма "Комплекс-СД" прысвечана стварэнню групоўкі малых і звышмалых касмічных апаратаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі