Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Aug 2015

Карлюкевіч: Замежныя літаратары пішуць пра Беларусь, пабываўшы на Дні беларускага пісьменства

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя літаратары пішуць пра Беларусь, пабываўшы на Дні беларускага пісьменства. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны рэдактар газеты "Звязда", дырэктар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства, на якія традыцыйна прыязджаюць замежныя калегі, - міжнародны круглы стол па пытаннях развіцця літаратуры, праводзімы ўжо дзевяць гадоў запар. У бягучым годзе ў Шчучыне адбудзецца міжнародны круглы стол "Літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства", дзе па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама выдавецкага дома "Звязда" і выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" збяруцца прадстаўнікі інтэлігенцыі, пісьменніцкай супольнасці з розных краін свету. Сваю згоду прыняць удзел у гэтым праекце выказалі пісьменнікі з Расіі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана і іншых краін, сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Тэма перакладаў стане адной з абмяркоўваемых на круглым стале. Прадстаўнікам літаратурнай супольнасці будзе прэзентавана тая работа, якая праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Беларусі, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выдавецкім домам "Звязда" па выданні твораў беларускіх пісьменнікаў за межамі краіны на розных мовах свету, а таксама па выданні твораў пісьменнікаў іншых краін у Беларусі на беларускай і рускай мовах. У прыватнасці, размова ідзе пра альманах "Сугучча" ("Созвучие"), тры выпускі якога ўжо ўбачылі свет у 2014 і 2015 гадах.

Таксама будзе прэзентаваны шэраг творчых праектаў, звязаных з перакладам мастацкай літаратуры, якія былі рэалізаваны за апошні час на старонках часопісаў "Нёман", "Полымя", "Маладосць" і газеты "Літаратура і мастацтва". "Мне здаецца, што прысутнасць пісьменнікаў з іншых краін прыцягне ўвагу да тых сацыяльных, грамадскіх працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Дарэчы, калі меркаваць па ранейшых гадах, па тых круглых сталах, што праводзіліся, пачынаючы з 2007 года, то, як правіла, замежныя пісьменнікі потым у сваёй перыёдыцы выступаюць з літаратурнымі творамі ў розных жанрах, прысвечанымі беларускаму краю і народу", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

У Шчучыне будзе рэалізаваны праект "Жывая класіка", дзе збяруцца лепшыя аўтары Беларусі і паэты, празаікі з іншых краін.

Дзень беларускага пісьменства стане таксама інфармацыйнай пляцоўкай для запланаваных да выдання праектаў, якія звязаны з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання.

XXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Шчучыне Гродзенскай вобласці 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята. Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымалі Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўе (2000, 2014).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі