Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Стд 2016

Канаплёў: Беларускія гандбалісты на чэмпіянаце Еўропы могуць паказаць добры рэзультат

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі на маючым адбыцца чэмпіянаце Еўропы могуць паказаць добры рэзультат. Такую думку выказаў сёння журналістам старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік гандбольнай федэрацыі лічыць, што цяпер склад нацыянальнай зборнай укамплектаваны як ніколі: у камандзе ёсць такія вопытныя ігракі, як Сяргей Рутэнка, Аляксандр Цітоў, Сяргей Шыловіч, Максім Бабічаў, Барыс Пухоўскі, за якімі цягнуцца іх больш маладыя калегі. Уладзімір Канаплёў адзначыў, што на турніры ў Маскве, які завяршыўся напярэдадні, у гульні з вельмі моцнай зборнай Расіі беларусы паказалі высокі еўрапейскі ўзровень, што ўсяляе аптымізм перад кантынентальным першынством у Польшчы. У мінулы ўік-энд у расійскай сталіцы зборная Беларусі прайграла аргенцінцам (28:29) і двойчы згуляла ўнічыю - з камандай Нідэрландаў (34:34) і расіянамі (28:28).

Галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў сказаў, што перад дружынай пакуль не ставіцца канкрэтных задач заняць на ЧЕ-2016 тое ці іншае месца. Паводле слоў трэнера, цяпер каманда знаходзіцца ў рабочым стане, у параўнанні з чэмпіянатам свету-2015 у Катары, склад змяніўся практычна напалову, і трэба, каб кожны ігрок знайшоў сябе на пляцоўцы і прынёс як мага больш карысці. Галоўная задача на чэмпіянаце Еўропы - узмацніць уласную гульню, падкрэсліў настаўнік.

Лідар і капітан зборнай Сяргей Рутэнка лічыць, што камандзе неабходна з усёй адказнасцю рыхтавацца да кожнага матчу еўрапейскага першынства, а не толькі гульні з нарвежцамі, якую многія лічаць ключавой. Усе сапернікі па папярэдняй групе моцныя, таму паядынкі будуць вельмі напружаныя для ўсіх удзельнікаў групы.

Заключны этап падрыхтоўкі да фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы беларускія гандбалісты правядуць у Мінску. 13 студзеня каманда адправіцца ў Маларыту, дзе правядзе трэніроўку, а 14 студзеня возьме курс на Польшчу. На папярэднім этапе кантынентальнага першынства беларусы выступяць у групе В, якая будзе базіравацца ў г. Катавіцы. У першы дзень спаборніцтваў 15 студзеня яны сустрэнуцца з камандай Харватыі, 17 студзеня - гульня з гандбалістамі Ісландыі, 19 студзеня - матч са зборнай Нарвегіі.

Склады астатніх папярэдніх груп:

А (Кракаў) - Францыя, Польшча, Македонія, Сербія;

С (Вроцлаў) - Іспанія, Швецыя, Германія, Славенія;

D (Гданьск) - Данія, Венгрыя, Расія, Чарнагорыя.

Пасля завяршэння першага групавога раўнда барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па 3 лепшыя каманды з кожнага квартэта. На другім групавым этапе 12 дружын будуць падзелены на дзве шасцёркі, з якіх па дзве лепшыя зборныя выйдуць у паўфінал. Фінішуе кантынентальнае першынство 31 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі