Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2017

Качанава: Мінскі форум маці з наступнага года можа стаць рэспубліканскім

Качанава: Мінскі форум маці з наступнага года можа стаць рэспубліканскім

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі форум маці з наступнага года можна вывесці на рэспубліканскі ўзровень. Аб гэтым заявіла сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава перад адкрыццём другога гарадскога форуму маці "Маці сталіцы: практыка малых і вялікіх спраў - важкі ўклад у развіццё горада", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты форум можа і павінен стаць рэспубліканскім, таму што гэта знакавы праект для ўсёй краіны. Я думаю, такая прапанова знойдзе падтрымку. А зрабіць гэта можна ўжо з наступнага года", - сказала Наталля Качанава. Яна ўпэўнена, што перашкод для гэтага няма. "Тая сацыяльная палітыка, якая рэалізуецца цяпер у нашай краіне, дае аснову для гэтага. А форум можа даць новы імпульс для павышэння ролі інстытута сям'і, вырашэння пытанняў сацыяльнага сіроцтва і іншых. Галоўнае, што ў гэтай рабоце ўдзельнічаюць непасрэдна грамадскія фарміраванні", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

На форум запрошаны больш за 450 мінчанак - шматдзетныя мамы, жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адораных дзяцей, ветэраны вайны і працы, дэпутаты парламента і Мінгарсавета, прадстаўніцы бізнесу, навуковай супольнасці, кіраўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый. Спачатку ўдзельніцы форуму вывучылі вопыт работы 9 гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый (у радзільным доме нумар 5, ААТ "Галантэя", Мінскім гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей, СШ нумар 111, МКСК "Мінск-Арэна", дзіцячым доме "Сям'я", КУП "Маладзёжная сацыяльная служба", ААТ "Мітра", доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў) па рэалізацыі ролі сучаснай жанчыны - жыхаркі сталіцы, пасля чаго мерапрыемствы перамясціліся ў Палац Рэспублікі.

"У ходзе азнаямлення з работай гэтых арганізацый і прадпрыемстваў вы паглядзелі, як на практыцы ў Мінску прымяняюцца сучасныя падыходы да вырашэння важных праблем, у тым ліку павышэння статусу жанчын, абароны іх правоў, - адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да ўдзельніц форуму. - Спадзяюся, у ходзе дыскусіі вамі будуць выпрацаваны цікавыя прапановы і ініцыятывы для ўнясення змяненняў у нарматыўна-прававыя акты".

На панэльнай сесіі форуму абмяркоўваюцца актуальныя пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, дэмаграфічнай бяспекі, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей і падтрымкі сем'яў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, гендарнай роўнасці, інклюзіўнага ўладкавання горада як горада роўных магчымасцей, фарміравання здаровага ладу жыцця і іншыя. Па выніках сустрэчы будзе падпісана рэзалюцыя, якая стане дарожнай картай далейшага развіцця жаночага руху ў сталіцы. Яркім завяршэннем форуму стане ўрачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці 24 мінчанкам і святочны канцэрт.

Форум праводзіцца па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", асацыяцыі шматдзетных бацькоў Мінска і пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Першая такая маштабная акцыя адбылася ў 2006 годзе і завяршыла комплекс мерапрыемстваў Года маці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі