Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2019

Качанава: Беларусь у дыялогу з РФ нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне на раўнапраўных пачатках

Качанава: Беларусь у дыялогу з РФ нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне на раўнапраўных пачатках

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у дыялогу з РФ нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне на раўнапраўных пачатках. Аб гэтым на заключным пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання заявіла спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "У дыялогу з расійскім бокам Беларусь нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне, і самае галоўнае - на раўнапраўных пачатках. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна нагадала аб запланаваных перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. "Пазіцыя беларускага боку застаецца нязменнай: развіццё інтэграцыі павінна ажыццяўляцца з улікам нацыянальных інтарэсаў і строга на аснове прынцыпаў, закладзеных у дагаворы. Галоўнае - гэта роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, роўны доступ да рынкаў без выключэнняў і абмежаванняў", - адзначыла спікер.

"Старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2020 годзе будзе накіравана на рэалізацыю чатырох асноўных свабод аб'яднання: перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы", - дадала яна.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі Наталля Качанава назвала ключавым міжнародным мерапрыемствам, які Савет Рэспублікі праводзіць сумесна з Саветам Федэрацыі. Чарговы форум, сёмы па ліку, прыме Беларусь. "Неабходна правесці яго на высокім узроўні. Мы перагаварылі ўжо з Валянцінай Іванаўнай Мацвіенка (старшыня Савета Федэрацыі. - Заўвага БЕЛТА). Рыхтуем пісьмо, прапануючы парадак дня форуму і дату правядзення. Хутчэй за ўсё, гэта будзе восень. Пакуль мы гэта абмяркоўваем", - праінфармавала кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Прадаўжаючы тэму міжнароднага супрацоўніцтва, Наталля Качанава адзначыла шырокую базу кантактаў, якую напрацаваў з замежнымі калегамі Савет Рэспублікі. "Нельга дапусціць, каб гэтыя сувязі аслаблі або разарваліся. Нашы міжнародныя парламенцкія сустрэчы павінны быць рэзультатыўнымі: накіраванымі на павелічэнне тавараабароту з замежнымі краінамі, пашырэнне беларускага экспарту, рэалізацыю новых інвестыцыйных праектаў", - абазначыла задачы спікер. Асаблівую ўвагу, паводле яе слоў, трэба ўдзяліць супрацоўніцтву з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе, СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі