Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2018

Кабякоў: Саюзная дзяржава з'яўляецца фундаментам інтэграцыі на еўразійскай прасторы

Кабякоў: Саюзная дзяржава з'яўляецца фундаментам інтэграцыі на еўразійскай прасторы

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава з'яўляецца яркім прыкладам доўгатэрміновага партнёрства і фундаментам інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, адзначаецца ў віншавальнай тэлеграме прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў адрас старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Цяпер створаны ўсе ўмовы для павышэння ўзроўню інтэграцыі шляхам правядзення ўзгодненай структурнай палітыкі, умацавання гандлёва-эканамічных, сацыяльных і культурных сувязей", - гаворыцца ў віншаванні Андрэя Кабякова.

Кіраўнік беларускага ўрада выказаў надзею, што эфектыўнае ўзаемадзеянне ўрадаў дзвюх краін будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-расійскіх адносін.

Андрэй Кабякоў таксама накіраваў віншавальную тэлеграму ў адрас дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты. Ён адзначыў, што на працягу многіх гадоў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі з'яўляецца "ўвасабленнем шматвяковай беларуска-расійскай дружбы і плённага супрацоўніцтва двух брацкіх народаў". Прэм'ер-міністр разлічвае на далейшае актыўнае садзейнічанне дзяржсакратара ў вырашэнні шырокага спектра сумесных задач, а таксама напаўненні двухбаковага парадку дня праектамі, што садзейнічаюць эфектыўнаму інтэграцыйнаму развіццю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі