Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Dec 2015

Кабякоў: Перад урадам стаіць задача вярнуцца на траекторыю эканамічнага росту

Кабякоў: Перад урадам стаіць задача вярнуцца на траекторыю эканамічнага росту

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад урадам стаіць задача вярнуцца на траекторыю эканамічнага росту. Аб гэтым заявіў 16 снежня журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача стаіць - вярнуцца на траекторыю эканамічнага росту. Сёння Прэзідэнт падтрымаў асноўныя праграмныя дакументы на 2016 год: прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і праект бюджэту", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, праект бюджэту ўжо разглядаўся з камітэтамі і падкамітэтамі Палаты прадстаўнікоў. "Ужо больш як месяц вельмі грунтоўна працуюць з гэтым дакументам. Разлічваем, што яго разгляд будзе даволі зразумелым і прадказальным, таму што на пераважную большасць пытанняў атрыманы адказы, яны ўлічаны ў максімальнай ступені", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада. Паводле яго слоў, у прагнозных дакументах на 2016 год прадугледжаны хоць і невялікі, але эканамічны рост.

"Адным з галоўных пунктаў указа кіраўніка дзяржавы па ацэначных паказчыках эфектыўнасці работы ўрада з'яўляецца збалансаванае эканамічнае развіццё. Інакш кажучы мы павінны дасягаць эканамічнага росту, не разбалансаваўшы асноўныя эканамічныя прапорцыі. Мы будзем працаваць над тым, каб вярнуцца ва ўстойлівы і ва ўсіх адносінах прагрэсіўны эканамічны рост", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня ўказ нумар 488 аб назначэнні прэм'ер-міністра. У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 84 Канстытуцыі на гэту пасаду назначаны Андрэй Кабякоў з далейшым узгадненнем яго назначэння з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Таксама Прэзідэнт прыняў рашэнне аб пераназначэнні намеснікаў прэм'ер-міністра: першым намеснікам - Васіля Мацюшэўскага, намеснікамі - Уладзіміра Сямашкі, Анатоля Калініна, Наталлю Качанаву, Міхаіла Русага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі